Назад

Бібліятэка часопіса Маладосць скачать все книги 4 книг

Жанр: Проза

У зборнік Юры Станкевіча ўвайшлі аповесць «Луп» і апавяданні «Пераправа», «Рванае Вуха», «Бела-чырвоная птушка шчур».

У сваіх творах аўтар даследуе свет нашага сучасніка; на першы погляд невялікія і нязначныя экалагічныя і маральныя праблемы, якія паўстаюць перад людзьмі, але нечакана вырастаюць у глабальныя, што ўплываюць на жыццё ўсяго жывога. Апавяданне «Пераправа» — на гістарычную тэму.

Гуманізм, філасофскі роздум — усё гэта акантавана вострым і дынамічным сюжэтам.

Жанр: Проза

Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус, Анатоль Сыс і іншыя.

Жанр: Проза

Ужо сваімі першымі апавяданнямі, якія былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, Анатоль Крэйдзіч звярнуў на сябе ўвагу чытача. Малады празаік піша аб тым, што яму баліць, што хвалюе, што добра ведае. А ведае ён перш за ўсё вясковае жыццё, бо i сам жыве ў палескай глыбінцы з дзяцінства, працуючы журналлістам, бадай, ці не кожны дзень сустракаецца з хлебаробамі. Па-маладому свежа i хороша, напрыклад, напісаны апавяданні “На горцы”, “Хуліган”, “Вар’ят”, “Ерчыкаў слуп”. Элементамі навізны, трэба зазначыць, вызначаюцца i творы, прысвечаныя каханню. Анатоль Крэйдзіч прафесійна валодае сюжэтам, мова яго апавяданняў, як правіла, сакавітая, па-сапраўднаму , беларуская, i ў гэтым сэнсе кніга прозы “Права на усмешку” павінна мець заслужаны поспех i прызнанне.

Популярные серии