Назад

Бородулин Рыгор Иванович скачать все книги 14 книг

Жанр: Поэзия

Маці. Мова. Малітва.

Пад гэтым трохзор’ем у свет чалавек прыходзіць. Пад гэтым трохзор’ем адыходзіць з прытулку часавога. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання — у кнізе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».

Жанр: Поэзия

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Рыгора Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура — заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэманструе Рыгор Барадулін, прапануючы нам не застылыя анэкдоты, а жывыя галасы, сумоўе — традыцыйнай культуры і сучаснасьці, латыскага і беларускага народаў. Чытаючы Барадуліна, разумееш заканамернасьць нараджэньня канцэпцый “дыялёгу” і “карнавалу” М. Бахціна ў атмасфэры Паўночнай Беларусі, зь ейным этнічным і канфэсійным шматгалосьсем, суплётам жывой народнай культуры і старажытнай урбаністычнай традыцыі Полаччыны. Акром паспалітага чытацкага інтарэса гэтая кніга патрапіць задаволіць і акадэмічныя запатрабаваньні аматараў беларускага слова. Галоўным героям у барадулінскіх карацельках робіцца почасту само маўленьне — амаль у традыцыі філялягічных абразкоў Ф. Янкоўскага. Гэтыя мініятуры актуалізуюць ня проста дыялектную лексыку, але і старажытную этыку суіснаваньня чалавека з навакольным асяродзьдзем-прыродай, суседзямі, космасам. Падобнага адчуваньня этнаэкалёгіі-зьнітаванасьці нацыянальнай ідэі зь ляндшафтам штодзённай культуры — беларушчыне бракуе ад часоў Багдановіча ды Канчэўскага.

Жанр: Поэзия

Родина, природа, любовь — родники, питающие поэзию Игоря Шкляревского. Жизнелюбие — отличительная черта его стихотворений, соединивших в себе свежесть родных лесов, чистоту рек, тревоги и надежды людей.

С этими мотивами поэзии Шкляревского перекликаются и вольный перевод «Песни о зубре» Николая Гусовского, написанной в XVI веке, и переводы произведений белорусских советских поэтов.

Жанр: Поэзия

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку.

Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.

Жанр: Поэзия

У кнігу Р. Барадуліна ўвайшлі гумарыстычныя вершы, пародыі i эпіграмы. Дасціпным i трапным словам паэт бічуе ўсё адмоўнае, што яшчэ трапляецца ў нашым жыцці.

Жанр: Поэзия

Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.

Жанр: Поэзия

«Босая зорка» — новая кніга лірыкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Вечаровы роздум i ранішняе парыванне, прамаўленне да Звышняга й зямны клопат, біблейскія балады й ахвярынкі-жарынкі затуліліся пад дахам вокладкі ад золкай залевы будзёнасці.

Жанр: Проза

Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкам, з сяброўскім пажаданнем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліна.

Жанр: Поэзия

Кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг планеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, займаўся лірычным ветахам смутку i роздуму.

Жанр: Поэзия

Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на Ушаччыне, у сям'і рабочага. У 1954 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу i паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна на філалагічны факультэт. Першы верш яго быў надрукаваны ў 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена». За вершы з нізкі «На зямлі цаліннай», якую напісаў у выніку паездкі на ўборку першага цаліннага ўраджаю, на Усесаюзным літаратурным конкурсе, прысвечаным Усесаюзнаму фестывалю моладзі i студэнтаў 1957 года ў Маскве, Р. Барадулін атрымаў дыплом лаўрэата II ступені. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», «Работніца i сялянка», «Вожык», у газетах «Звязда», «Літаратура i мастацтва», «Калгасная праўда». З 1958 года Рыгор Барадулін член Саюза пісьменнікаў.

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва.

Жанр: Поэзия

У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае сустрэч, вандровак, рознага роду мерапрыемстваў, што і адлюстравана ў малюнках. У сваю чаргу Рыгор Барадулін дзяліўся з сябрам тым, што адбывалася на радзіме, што набалела на душы, былі таксама вершы-віншаванні з нагоды святаў. Чытаючы вершы і аглядаючы малюнкі, адкрываеш цэласную карціну, поўную гісторыю. Сяброўская падтрымка вельмі важная, асабліва, калі чалавек знаходзіцца здалёк ад дому і не мае магчымасці вярнуцца ў кожную хвіліну. Рыгор Барадулін стараўся па-свойму, па паэтыцку зрабіць гэты побыт на чужыне як мага менш тужлівым. Гэтыя вершы нельга не прачытаць, нельга абыйсці увагаю і малюнкі майстра слова.

Жанр: Поэзия

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.

Жанр: Поэзия

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)

Популярные серии