Назад

Андрасюк Міхась скачать все книги 2 книг

Жанр: Проза

“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя — усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару.

Жанр: Проза

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў вочы, а падтрымлівае і дапамагае. Але гэта зусім не азначае, што пісьменнік згуртоўвае вакол сябе чытачоў, ўжо аддаюць перавагу не правілам, а выключэнням з правіл. Свабодны і шырокі талент яго дае нам магчымасць самім выбіраць планку, якая будзе рэгуляваць нашы адносіны да герояў. У апавяданнях Міхася Андрасюка жыццё простага чалавека... рэалізуецца з пазіцыі ўдзельніка, добразычлівага назіральніка падзей і чалавечых лёсаў, а галоўным пафасам творчасці, вызначальнай унутранай пазіцыяй “белавежца” бачыцца любоў, павага да чалавека. Прозу Міхася Андрасюка можна чытаць запар па некалькі разоў. І кожны раз хмялець ад яе з новай сілай.

Популярные серии