Гэтая кніга прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Аўтар раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў, а таксама ход і вынікі самой кампаніі 1579 г.